Главная arrow Главная arrow Сабраўшы краскі зямлі роднай...
Сабраўшы краскі зямлі роднай...

27 лістапада 2007 года а 19-й гадзіне ў Вялікай актавай зале філалагічнага факультэта БДУ адбылося мерапрыемства кафедры тэорыі літаратуры, вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору і аддзела народных мастацкіх рамёстваў і фальклору Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі - фальклорная вечарына "Краскі Палесся".

Праграма вечарыны ўключала дзве часткі. Першая была прысвечана прэзентацыі 4 выпуска зборніка навуковых артыкулаў "Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі". З гэтай нагоды вечарыну адкрыў доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры тэорыі літаратуры БДУ Вячаслаў Пятровіч Рагойша. Пра гісторыю выдання зборніка навуковых артыкулаў паведаміла Рыма Мадэстаўна Кавалёва, навуковы рэдактар гэтага выдання. У прыватнасці, яна адзначыла, што зборнік не адразу атрымаў такую назву. Напачатку выкладчыкам фальклору філалагічнага факультэта прыйшла ідэя арганізоўваць і праводзіць навуковыя фалькларыстычныя чытанні ў гонар Рыгора Шырмы. Першыя такія Чытанні прайшлі ў лістападзе 1999 года. Вынікам працы на Чытаннях стаў невялікі - 8 аўтараў - зборнік пад назвай "Восточнославянский фольклор: поиски новых подходов". Заўважыўшы цікавасць студэнтаў да навуковай фалькларыстычнай работы, вопыт Шырмаўскіх чытанняў было вырашана працягнуць і зрабіць іх рэгулярнымі, з абавязковым выданнем зборніка навуковых артыкулаў. У 2001 годзе так выйшаў з друку "Свет славянскага фальклору", у 2002 годзе - "Даследаванні па тэорыі літаратуры і славянскай фалькларыстыцы". І толькі ў 2004 годзе з'явіўся першы выпуск пад назвай "Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі".

Лёс выдання няпросты: ён выходзіць за кошт саміх аўтараў. Артыкулы, змешчаныя тут, адрозніваюцца арыгінальнасцю думак, падыходаў да аналізу фалькллрнай спадчыны беларускага і іншых народаў. З кожным годам спектр пытанняў зборніка павялічваецца, што можна назіраць па тэматычных раздзелах.

Асноўны напрамак дадзенага выдання - падтрымка творчай навуковай моладзі, якая цікавіцца нацыянальнай спадчынай нашага і іншых народаў, дапамога ў ажыццяўленні іх памкненняў. Вельмі прыемна, што ў зборніку друкуюцца не толькі студэнты фіалагічнага факультэта БДУ, але і студэнты ГДУ імя Ф. Скарыны, і студэнты БДПУ імя М. Танка. Запрашаем усіх зацікаўленых далучацца да нашай працы.

Другая частка вечарыны была канцэртная. У праграме канцэрта бралі ўдзел:

  • І. В. Пішчыкаў, выкладчык, канцантмайстар, гарманіст, які выканаў на гармоніку "Лядзецкую польку".
  • Фальклорны гурт БДУ "Тутэйшая шляхта" (мастацкі кіраўнік - к.хім.н. Лявон Махнач).

Два дзіцячыя мастацкія фальклорныя калектывы:

  • "Зовзулэнька" Мяднянскай сярэдняй школы Брэсцкага раёна (мастацкі кіраўнік Яўгенія Бараноўская);
  • "Рудабельскія зорачкі" сярэдняй школы №3 г/п Акцябрскі Акцябрскага раёна Гомельская вобласці (мастацкі кіраўнік Вольга Дульская).

З заключным словам выступіў Аляксей Эдуардавіч Галіч, метадыст аддзела народных мастацкіх рамёстваў і фальклору Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. Ён адзначыў, што задача пазашкольнага выхавання і адукацыі ў асяроддзі школьнікаў на сённяшні дзень - знаходзіць і пераймаць ад прадзедаў традыцыю аўтэнтычнага выканання беларускіх спеваў, танцаў, гульняў, папулярызаваць менавіта гэтую, нацыянальна адметную традыцыю, не даваць забыцца пра нашы карані. Задача гэта паспяхова вырашаецца, хаця і не ў тых маштабах, у якіх бы хацелася, дзякуючы зацікаўленасці найперш выкладчыкаў агульнаадукацыйных школ і спецыялістаў па пазашкольным выхаванні дзяцей і моладзі.

На гэтым метапрыемства было скончана. Але не можа закончыцца прыцяжэнне да роднай песні, жаданне чуць яе чароўны і такі дарагі спеў.

Таццяна Марозава, загадчык вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору БДУ , к.ф.н., дацэнт, адказны арганізатар мерапрыемства.

 

Orphus

Если Вы заметили орфографическую, стилистическую или другую ошибку на этой странице, просто выделите ошибку мышью и нажмите Ctrl+Enter. Выделенный текст будет немедленно отослан администратору сайта, а Вы даже ничего и не заметите – настолько быстро все произойдет. О фактических ошибках просьба сообщать администратору с разъяснениями.

English version

l-english.png

MRBS

MRBS - Резервирование учебных ресурсов

Ссылки

Белорусский государственный университет

Газета БДУ «Універсітэт»

Фундаментальная библиотека БГУ

Министерство образования Республики Беларусь

Сайт Президента Республики Беларусь

mjob.by

 
1